Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег ГрушэцкіЧитать онлайн книгу.
толькі незадаволена насупіліся, але прамаўчалі.
– Ну што ж, глядзіце, – працягнуў хлопец. – Нездарма ж пра такое кажуць у народзе: «Чыя хата з краю, тая першая згарае».
– Гэта вы пра што?
– Ды гэта не мы, гэта ў народзе так кажуць.
– Ну, досыць, наслухаліся мы ўжо вас, – раззлаваўся галоўны. – Кажыце лепш, з якой мэтай вы тут і што вам трэба?
– Ды асабліва нічога. Мы так, праходам.
– Дык і праходзьце, калі так!
– То мы пайшлі?
– Так, так, бывайце! Ходзяць тут розныя, розуму вучаць.
І хлопец з Міланай і Вужам, моўчкі пра сябе ўсміхнуўшыся, крануліся далей, праходзячы паміж невялічкіх, але ж такіх шкодных злыдняў. Але толькі яны прайшлі некалькі крокаў, як ізноў пачулі ў спіны голас таго злыдня:
– Э-эй! Разагналіся! Пачакайце! Зусім задурылі галаву сваімі павучаннямі, – апамятаўся ён, узгадаўшы пра свае абавязкі.
– Што такое?
– Яны яшчэ пытаюцца! Забілі мне галаву сваімі разважаннямі і пайшлі задаволеныя. Я ж адразу сказаў, што наш службовы абавязак – не прапускаць нікога незнаёмага.
– А якія ж мы незнаёмыя? Мы вас ужо сем гадоў як ведаем, а вы – нас.
Хлопец нібыта здзекаваўся з іх, выпрабоўваючы цярпенне.
– Так, усё! Кажу, хопіць мне дурыць галаву. Тут ніхто не пройдзе, я вас папярэдзіў.
У пацвярджэнне сур’ёзнасці сваіх намераў дастаў і зноў накіраваў у іх бок сваю шаблю. Усе астатнія, як па камандзе, зрабілі тое ж самае.
– Ну што ж, добра, – паспрабаваў Янка не выявіць свайго спалоху. – Тады проста пакажыце нам іншы шлях, як можна яшчэ абысці гэтыя землі, на тым і разыдземся.
– Ага, зараз, разбегся я. Знайшла дурня, – падступна засмяяўся ён, у чым астатнія злыдні яго падтрымалі.
Трэба адзначыць, што галасы ў іх былі і без таго не самыя прыемныя. А іх вісклівы смех і наагул рэзаў вушы. Янка з Міланай непрыемна паморшчыліся, падціснуўшы галовы ў плечы.
– Здаецца мне, што будзе правільней адвесці вас да каралеўскай варты. Яна хутка разбярэцца з такімі разумнікамі.
Прызнацца, гэтыя словы крыху напалохалі Мілану. Але толькі не яе брата, які не разгубіўся.
– Не, вы нас усё ж такі не толькі адпусціце, а яшчэ і праведзяце бяспечнай дарогаю, – прамовіў, не паддаючыся на іх пагрозы, хлопец. – Ды такой, каб нам не сустрэць больш ніводнага каралеўскага патруля.
– Ха, гэта яшчэ з якой нагоды?!
– А з такой! – сур’ёзна сказаў Янка і палез за пазуху. – Зараз я дастану свой прыхаваны мех, і мы з вамі пройдземся да найблізкага балота. Недзе, як я памятаю, было тут адно.
Як толькі злыдні пра гэты пачулі, тут жа змяніліся ў тварах.
– Не-не-не, – нават адступілі яны назад. – Не трэба мех, не трэба балота. Мы вас, вядома ж, правядзём. Чаму б не дапамагчы старым знаёмым?
Адзінае, чаго злыдні баяліся больш за ўсё, – гэта патрапіць у мех і быць кінутымі ў балота.
– Іншая размова! – задаволена прамовіў Янка, дастаючы руку. – Вядзіце!
– Добра, добра, – прабурчаў галоўны.
Ён