Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег ГрушэцкіЧитать онлайн книгу.
вялікіх ботах, а на яго галаве ў такт хадзе раздзімаўся непамерна вялікі капялюш. Але ж сваёй ганарлівай выправай ён і выгляду не падаваў, што яму можа хоць нешта перашкаджаць. Мабыць, ён так прызвычаіўся? Або дзякуючы вялікаму памеру вопраткі маленькія злыдні здаваліся сабе большымі? Дзіўныя стварэнні, што ні кажы.
Юныя падарожнікі тым часам наблізіліся да вёскі, якую наведвалі і даўней. Толькі на гэты раз Вуж загадзя паклапаціўся пра тое, ува што пераапрануцца юнакам. Ён прадбачліва прыхаваў адзежу ў лесе. Падрыхтаванымі да новых сустрэч, яны і ўвайшлі ў вёску. Нельга сказаць, каб нешта змянілася за час апошняга наведвання, хіба на драбніцу.
Тым не менш было заўважна: калі раней мясцовыя жыхары хаваліся і пры сустрэчы апускалі долу вочы, то цяпер у іх поглядах былі гонар і тая іскра, якая ўспыхне, дай толькі ветру дзьмухнуць. Гэта ўжо былі іншыя людзі, якія зведалі волю і добра памяталі смак свабоды. Па вачах было відаць, што на іх ціснулі, але не змаглі зламіць. І гэта было добрым знакам. Не ўсё страчана, а высілкі нашых герояў падчас мінулага падарожжа не прайшлі дарма.
Ацэньваючы сітуацыю, Янка з Міланай прышлі да высновы, што новы кароль згрупаваў асноўныя сілы вакол замка і ўнутры яго, баючыся нападу. Значыцца, па каралеўстве войск раскідана меней. Гэта трэба будзе ўлічваць, каб скарыстаць найлепшым чынам. Праходзячы па вёсцы, вандроўнікі не сустрэлі ваяроў караля. Ці, можа, яны і сядзелі ў якой хаце на ўскрайку ды не турбаваліся лішні раз? Не відаць – яшчэ не значыцца, што няма.
Падарожнікі ўжо дайшлі да сярэдзіны вёскі, як іх увагу прыцягнула дзея. Папросту сярод вуліцы, на невялічкай прасторы збоку ад дарогі, зграмадзіўся тлум люду. Янка з Міланай зацікаўлена наблізіліся і праціснуліся паміж народу, каб паглядзець, што адбываецца. На іх здзіўленне, там была сапраўдная батлейка. Нехта на вуліцы, побач з плотам адной з хат, паказваў лялечнае тэатральнае прадстаўленне. Усё было так прыгожа і цікава зроблена, што дзеці не маглі адарваць вачэй ад дзеі на сцэне. Гульня захапіла, і яны на пэўны час забыліся пра ўсё. Героямі пастаноўкі былі рыцар на кані, прыгожая каралеўна, цмок ды нейкі злодзей. Янка з Міланай глядзелі пастаноўку, унікаючы ў сюжэт, і да іх закралася думка, што ўсё гэта ім знаёма – постаці герояў, эпізоды…
Янка з Міланай пераглянуліся, і іх вусны кранула лёгкая ўсмешка. Дзяўчына ўзяла брата за руку, і яны выбраліся з натоўпу. Адышоўшы крыху, хлопец прысеў да Вужа і паўшэптам спытаў:
– Гэта што, мы?
– Так, безумоўна. Вы зараз героі! Пра вас складаюць легенды.
– Ну і справы…
– А найгалоўнае – людзі па-ранейшаму вераць у вас і чакаюць, калі вы вернецеся і зноў паведзяце іх за сабой.
Гэта вельмі ўразіла юнакоў. Янка прыпадняўся, не ведаючы нават, што і казаць, задуменна павярнуўшы галаву. І тут ён заўважыў, як з канца вуліцы з-за рага хаты выходзіць патруль. Ён быў яшчэ далёка, але тлум прыцягнуў яго ўвагу.
– Жаўнеры! – напаўголасу выгукнуў Янка.
Люд, што сабраўся вакол батлейкі, адразу пачуў гэта, і перасцярога хутка разнеслася да сцэны. Рэакцыя не прымусіла