Эротические рассказы

Чароўная скарбніца. Людмила РублевскаяЧитать онлайн книгу.

Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская


Скачать книгу
і Улада ўвайшлі ў касмічны карабель. Праз ілюмінатар яны бачылі, як махаюць ім бацькі і дзядуля з бабуляй. Дзеці селі, рамяні бяспекі прышпілілі іх, шторкі ілюмінатараў з ціхім шоргатам апусціліся, і ледзь улоўны рух падказаў, што лятальны апарат падняўся ў паветра. Праз некаторы час шторкі зноў падняліся, і перад позіркамі падарожнікаў раскінуліся бясконцыя касмічныя прасторы. Улада любавалася зоркамі і туманнасцямі, ля якіх яны праляталі.

      – Як называецца вось тое яркае сузор’е? – запыталася дзяўчынка.

      Сябар не адказаў, тады Улада адарвала позірк ад касмічнай прыгажосці і азірнулася. Вухуцік спаў. Дзяўчынка ціхенька дастала з сумкі нататнік і аловак – захацела намаляваць сузор’е, якое так уразіла яе прыгажосцю. Зрабіла накід, а расфарбаваць вырашыла дома – акварэллю. Перагарнула старонку, і зноў аловак забегаў па чыстым аркушы паперы. Юная мастачка намалявала Мінолу і Рудаша. Потым падумала і дадала Сіньку і Зялёнку, чамусьці вырашыла пакінуць сабе на памяць выявы не вельмі гасцінных вухуцкіх паненак.

      Палёт быў спакойным і прыемным, зорнае падарожжа вельмі падабалася зямной вандроўніцы. Праз колькі часу шторкі ілюмінатараў зноў апусціліся, ад іх лёгкага шоргату Вухуцік прачнуўся:

      – Ужо падлятаем?

      – Пэўна, так, – адказала сяброўка.

      Сапраўды, калі шторкі падняліся, за ілюмінатарамі быў бачны пакой Улады. Дзеці адшпілілі рамяні бяспекі, адчынілі дзверы касмічнага карабля і выйшлі з яго.

      – Вось мы і дома! – радавалася дзяўчынка. – Не перастаю дзівіцца магчымасцям тэлепартацыі! Нядаўна былі на Вухуціі, а зараз апынуліся на Зямлі. І касмічны карабель, на якім мы прыляцелі, стаў проста малюнкам у маім нататніку.

      Улада разглядала выяву лятальнага апарата – і раптам…

      – Аёй! Ты толькі паглядзі сюды! – дзяўчынка паказала на аркуш паперы.

      У ілюмінатары былі Рудаш і Мінола! Яны махалі і нешта гаварылі, але іх не было чуваць. Улада дзюбкай алоўка націснула на намаляваную ручку, і дзверы расчыніліся. Прама з паперы ў пакой дзяўчынкі выйшлі нечаканыя госці.

      – Рада вітаць вас на Зямлі! – сказала гаспадыня. – Цудоўна, што вырашылі ў нас пагасцяваць!

      – Ну, мы не зусім планавалі, яно неяк само адбылося! – здзіўлена аглядаўся Рудаш.

      – Мы з Рудашам каталіся на хадзіку, які раптам пачаў ператварацца ў касмічны карабель, а потым праз ілюмінатар мы ўбачылі вас… Нечаканая вандроўка атрымалася! – дзівілася Мінола.

      – Усё таму, што тэлепартацыя бывае загадкавай і непрадказальнай! – пачуўся яшчэ адзін знаёмы голас і… з намаляванага карабля выйшлі Сінька і Зялёнка.

      – А вы тут як апынуліся? – запытаўся ў іх Рудаш.

      – Таксама, як і вы! Нас намалявалі і тэлепартавалі! – дзелавіта сказала Сінька.

      – Паглядзім, як яны тут жывуць! – важна дадала Зялёнка, і няпрошаныя госці саскочылі з аркуша паперы і пайшлі гуляць па пакоі.

      Улада назірала за кампаніяй вухуцян, якія з’явіліся ў яе дома. Што рабіць з гасцямі і дзе іх размясціць, яна пакуль не магла прыдумаць, але


Скачать книгу
Яндекс.Метрика