Эротические рассказы

Цені Дзікага палявання. Алесь КожедубЧитать онлайн книгу.

Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб


Скачать книгу
вось, нечакана на азярцы з’явіліся людзі. У першы момант, ачуўшыся, лесавік памкнуўся быў уцячы, знікнуць, перанесціся ў якое цішэйшае месца – і застаўся. Людзі, шэсць чалавек, такі прадзерліся скрозь кусты, загарлалі, адразу пацягнула дымком вогнішча, палахліва ўскінуліся ўвышыню, таксама закрычалі кнігаўкі, але, у адрозненне ад людзей, разгублена і жаласна. А лесавік як анямеў. Яму, канешне, здаралася аказвацца зусім побач з людзьмі, нават дакранацца да іх, наводзячы марачэнне, задурваючы галаву і палохаючы, – тут жа ён быў побач і маўчаў. Людзі трашчалі суччам, ссякалі маладзенькія бярозкі, рагаталі, адразу зрабілі сабе два невялікія дамкі, як з-пад зямлі яны ўзніклі, дзве чырвоныя плямы на жывой зямлі, потым гэтак жа хутка з’явіліся дзве лёгенькія лодкі, такія лёгкія, што адзін чалавек цягаў адразу дзве. Пад вечар яны паселі ў лодкі і пачалі плаваць па возеры, стаўляючы сеткі і тут жа правяраючы іх, яны спяшаліся, і ў сеткі мала што траплялася. Лесавік бачыў, як рыба спуджана кідалася ў розныя бакі, асабліва мітусіліся маладзенькія шчупачкі, яны большасцю і заляталі ў сеткі, – людзям рыбы было мала, яны лаяліся. Лесавік чуў іхнюю гаворку, не ўсе чалавечыя словы разбіраў – разумеў галоўнае: людзям трэба было шмат рыбы, як мага болей, яны нават самі добра не ўяўлялі, колькі шмат. Ён думаў, што цяпер людзі дзень пры дні будуць пялёскацца ў возеры, ганяцца за рыбай, складваць яе ў мяхі, будуць лавіць, і яму тут, канешне, заставацца ніяк не выпадае, – ды тут паветра скаланулася, здрыгануліся тоўстыя дрэвы, у адным месцы вада з возера рванулася ў неба, ажно выкінуўся ў паветра прыдонны мул, азярцо быццам паспрабавала выплюхнуцца са сваіх нізкіх берагоў, знікнуць. Людзі, што ў гэты час усе як адзін хаваліся ў кустах, радасна кінуліся да лодак. І ўжо ўсплывалі з каламутнай глыбіні глушаныя ліні, мёртва бялеліся плоткі, буйныя шчупакі то таксама пераварочваліся дагары пузам, то стараліся схавацца ў глыбіню, пад навіслыя над берагамі лазнякі.

      Лесавік неяк разгубіўся. Зараўсці, засвістаць, чорным ценем зашастаць у вяршалінах соснаў, залопаць лапамі па вадзе, каб кругі пайшлі і ўзялася хваля?.. Пасля таго, што людзі зрабілі з азярцом… лесавік нават зрабіўся маленькім, як тыя кнігаўкі, і на нейкі момант перастаў бачыць. Ды потым усё ж ажыў і заварушыўся. Ваду, што і казаць, лесавік ніколі не любіў. Вада-дождж – гэта, канешне, адна справа, дажджу ён амаль не заўважаў, вада-возера, вада-рака – гэта было не ягонае. Дыхаць у вадзе ён мог, але з цяжкасцю. І ў вады быў, зрэшты, свой гаспадар, і яго, вадзяніка, лесавік ніколі не бачыў. Як ёсць два царствы – жывых і мёртвых – і пераход з аднаго ў другое і назад людзям, напрыклад, не дадзены, амаль гэтак жа было і тут. Не зусім, канешне: лесавік ведаў, што і ў вадзе ён не знікне, аднак ніколі ён у ваду не патыкаўся. А тут не ўтрываў. Спачатку прапаролася адна лодка, за ёй другая, і адзін з людзей, самы гарласты, раптам пачаў ныраць у вадзе, як качка-нырок. «Рат!..» – лупіў ён вочы, крыху высунуўшыся з вады, – і знікаў. «Гырххы-ы…» – булькацела пад вадой, доўга булькацела


Скачать книгу
Яндекс.Метрика