Эротические рассказы

Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір КараткевічЧитать онлайн книгу.

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч


Скачать книгу
што…

      Ён пазяхнуў.

      – …пакуль што ідзіце лепей выспіцеся… Бадай што, і я пайду.

      Голас і ўся яго манера былі поўныя такой усеўладнай і лянівай сілы, што Гораў адразу звяў. Неўсвядомлена, нейкімі глыбінямі душы ён разумеў, што гэты чалавек падобны на сціснутую спячую спружыну, якую лёгка выпусціць з палону, і тады яна б’е – да смерці. Няварта было рызыкаваць, раз апошняе дзеянне ўсё ж засталося за ім, Горавым. Юрый як мага спакойней паглядзеў у яго лянівыя вочы, поўныя жахлівай пагарды да ўсяго і пустаты, на рэзкі шнар паўз брыво.

      – Бадай што, ваша праўда, – сказаў ён, – я добра папрацаваў сёння ў тыя дзве гадзіны, што вы спалі. Трэба адпачыць.

      I ён пайшоў угору, да хаткі паромшчыка, вельмі праменькі і ладны. Пора-Леановіч глядзеў яму ў плечы цяжкім, як ртуць, позіркам.

      – Хлапчыска, – сказаў ён.

      …Гораў спаў да дзесяці гадзін. Калі ён, умыты, ружовы ад сну і заспакоены, выйшаў з хаты на бераг, ён убачыў Леановіча ў той самай паставе, успёртага на парэнчы паромнага прычала. Сігарка дымела ў яго тонкіх спакойных губах, быццам не гадзіны прайшлі з іх ранішняй размовы, а толькі некалькі секунд. Юрый стаў ля парэнчаў у некалькіх кроках ад яго.

      – Выспаліся? – спытаў Гораў.

      – Анягож, – роўным тонам, быццам нічога паміж імі не адбылося, адказаў Леановіч.

      – Ну вось і добра, – сказаў Гораў,– зараз снедаць будзем. Сымон ужо і гарэлку на стол паставіў… Чаму не пагаманіць пра месца чалавека на зямлі?

      Леановіч пакасіўся на яго:

      – Сумленне спакойнае, чаму і не пагаманіць.

      Яны моўчкі стаялі амаль поруч. Леановіч паплёўваў у ваду, Гораў абдзіраў луб з ліпавага прутка.

      На процілеглым беразе, над адхонам, з’явілася параконная запрэжка ў лёгенькай брычцы. Фурман, асцярожна трымаючы коней за аброць, зводзіў яе да пераправы. Колы брычкі небяспечна падскоквалі па размытых байраках каляін. На заднім сядзенні сядзеў нехта ў вайсковай форме.

      – Трэба будзе даслаць салдат, каб падправілі спуск, – абыякава сказаў Леановіч. – I каго гэта яшчэ нясе?..

      Зрок у Горава быў не горшы, чым у сапсана.

      – Учарашні ўлан едзе, – сказаў ён і не ўтрымаўся: – Мазалі, відаць, набіў на паўшар’ях, як пірагі.

      – Гэ-эй, – пралунаў над ракою зычны голас.

      Афіцэры стаялі моўчкі. Перад імі плыла імкліва-спакойная, скаламучаная плынь. Дзень раздумаў пагодзіцца, і светлаватыя хмары віселі над безжыццёвай ракой.

      – Гэ-эй, – крычалі з таго боку два галасы, – паро-ом, паром, паром!

      Леановiч лянiва павярнуўся да Iвана. Iван стаяў над адхонам, свежанькi, быццам усю ноч хроп у стайнi.

      – I чаго наддзіраюцца? – незадаволена сказаў Леановіч. – Бяры, Іван, трох салдат і перавязі гэтых гарлапанаў сюды.

      – Хто з афіцэраў паедзе, ваша высакароддзе?

      – Ніхто, – сказаў Леановіч.

      …Увесь час, пакуль паром пераплываў раку, афіцэры стаялі моўчкі. Няшчыра спакойнымі вачыма яны глядзелі, як адбітак зялёнага берага, разарваны рухам парома, ляніва калышацца ў вадзе, як дрыжачых коней узводзяць на паром, як замацоўваюць


Скачать книгу
Яндекс.Метрика