Эротические рассказы

Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір КараткевічЧитать онлайн книгу.

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч


Скачать книгу
мяне.

      I прыцягнуў да сябе. Яна прыціхла. Сядзелі моўчкі.

      – Вось, – сказаў ён пасля паўзы, – я за цябе ўвесь час так дрыжэць буду. Таму выходзь ты лепей за мяне замуж.

      Яна хацела была, як заўсёды, пажартаваць, але адчула, як грозна і палка стукае яго сэрца. I таму, закрыўшы вочы, ціха сказала:

      – Добра. Я не буду мучыць цябе. Добра, дарагі. Восенню, у верасні, калі хочаш.

      Прылегшы галавою да яго каленяў, казала бы праз сон:

      – Божа, які ты добры. Зусім-зусім непрыгожы. Спіна няладная, шыя, дрэнны падбародак, нос. Але затое якія бровы і вочы. І рукі, рукі паэта. Я, здаецца, памёрла б, цалуючы іх… Як анёл са старой фрэскі. Толькі крылляў няма.

      Яму было няёмка слухаць такое. Таму ён схіліўся і прынік да яе вуснаў.

      У цемры, блізка-блізка, ён бачыў замест двух вачэй адно вока, вялізнае, чорнае ў цемры, строга-спакойнае, аблямаванае чорнымі веямі…

      …У жніўні, незадоўга да вяселля, яны з’ездзілі да бацькоў Алёнкі, у Мінск. Адтуль іх, разам з Алёнчыным бацькам, узяўся падкінуць дамоў стары палкоўнік, друг бацькі. Іван Століч сядзеў поруч з палкоўнікам, які кіраваў. Алёна і Андрэй – на заднім сядзенні.

      Неўзабаве іх чакаў вялізны тлум: вяселле ў хаце Андрэя, перазоў гасцей да цёткі, у якой часта гасцявала і жыла гэтае лета Алёнка, потым зноў дарога ў Мінск, зноў вяселле, зноў перазовы. Але Андрэя, хоць яму і хацелася быць толькі разам з Алёнкай, гэты тлум не палохаў, а захапляў. Гэта ўсё быў шлях да яе.

      Якое шчасце сядзець поруч з ёю ў загсе, якое шчасце ехаць адтуль, якое шчасце, калі крычаць «горка!».

      I якое шчасце, што цяпер так бліскавічна ляціць насустрач дарога, так мільгаюць дрэвы, знікаючы з вачэй, так пругка б’е ў твар цёплы, напоены пахам чабору, палыну, верасоў і яшчэ чагосьці, ветрык!

      Ох, гэты водар канца лета! Усё аддадзена, спакой, арабіны яшчэ не чырвоныя, а каралавыя, на палёх спакой і мір, і першая павуцінка на вяршыні цяжарнай яблыні часам трапеча, як доўгі белы вымпел.

      Машына была адкрытая, і таму валасы Алёнкі аж ляцелі па ветры. Поўніла ветрам рот, раздзьмухвала шчокі.

      I Андрэй адчуваў, што любiць усё на свеце. Нават каменне, якое траплялася часам наўсцяж дарогi i нагадвала парсюкоў, што зарылiся ў траву, нават сухую, астрыжаную патылiцу старога ваякi, якi сядзеў за рулём.

      Машына пайшла ўніз, мільганула таблічка з надпісам: «Рака Бобр».

      Андрэй і раней ведаў гэта месца, бадай што, самае прыгожае на шашы Мінск – Масква. Але цяпер ён з нейкім новым, цёплым замілаваннем аглядаў нешырокую рэчку, паплавец над ёю, стромыя берагі, сосны над адхонам і з правага боку каламутна-сінія занураныя шаты лясоў.

      Іван Століч павярнуўся да іх:

      – Ну як, дзеці? Хораша?

      – Хораша, – адным уздыхам адказалі абое.

      Іван адкінуўся на спінку сядзення, зажмурыў вочы, з насалодаю ўдыхаючы па-жнівеньску сыты, цёплы вецер.

      – Мы сабе некалі пабудуем тут маленькую хату, – шапнула Алёна Андрэю, – са звычайных дошак. Каб летам заўжды быць удваіх.

      Ён моўчкі хітнуў галавою на знак згоды.

      Аўтамабіль


Скачать книгу
Яндекс.Метрика