Эротические рассказы

Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір КараткевічЧитать онлайн книгу.

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч


Скачать книгу
разнастайным». А Еўтушэнка пры ўсіх сваіх недахопах у дзесяць разоў больш таленавіты, чым Пружынін, – душачка, якая на чыіх толькі каленях не сядзела. Ды яшчэ і паскудзіла ўсім сваім апекунам, калі яны больш не маглі апекаваць.

      – За што ты яго так ненавідзіш? – неўразумела спытаў Вайвадс.

      – Чалавек павінен быць шчырым. I верным свайму сэрцу. А значыць, і вершу. На ўсё жыццё.

      – Ага, – зларадна сказаў Яніс, – а сам яўна адыходзіш ад яснага верша. Куды?

      – Не ведаю, – сказаў Грынкевіч. – У нетры пустаслоўя не кінуся. Скажу табе толькі, што хлусіць не буду, куды б ні прыйшоў. Людзям патрэбна праўда. Пакуль што я не ўспрымаю крайнасцяў ні ад тых, ні ад другіх.

      – Ну вядома, – сказаў Вайвадс, – адны дурэюць, а другія хочуць абуць усіх у лапці.

      – Можа, і так… Не, не так… Але ў тым-сім твая праўда. Маладыя падкупляюць мяне тым, што яны ваююць, часам выкідваюць дурыкі, але ад чыстага, добрага сэрца. Яны вельмі жывыя… Іх рэакцыя – гэта рэакцыя не супроць паэтаў «яснага верша», а супроць газетных вершаў пра пачатак новага года… А другім трэ было б быць больш памяркоўнымі. I, прабач, менш трымацца за Беднага. Беднаму быў свой час, нам – свой. Разумееш, паэзія стала чымсьці накшталт запаветнага месца. I палясоўшчыкі там жарсткаватыя, хоць у іх ёсць і слава і пашана. А там, дзе палясоўшчыкі такія, – там маладыя людзі займаюцца браканьерствам… Назнарок… I задача: пабачыўшы гэта, не дазволіць адным забіваць другіх.

      – Так. Паэзія – гэта табе не сварка на блінах у цешчы. Абодва маўчалі. За клятчастымі латышскімі парцьерамі, недзе зусім непадалёк, гарэў чырвоны агеньчык на страле вежавага крана. Часам недзе ў цясніне вуліцы шалахцела машына: Масква спала неспакойным сном вялікага, стомленага працай чалавека.

      – I ўсё ж ты нарабіў глупстваў,– разважліва сказаў Вайвадс, – крычаў, як хлапчына: «Не ўсё стрыжы, што расце!» Ну нашто ты абазваў крытыкаў акуламі, што яны «харчуюцца еўтушэнкамі»?

      – Не ўсіх крытыкаў,– зморана сказаў Грынкевіч, – толькі аднаго. Ён сапраўды на ім капітал зарабляе.

      Андрэй нервова закурыў, потым пачаў гаварыць, горача і пераканана:

      – Адно мяне толькі здзіўляе, Яніс, чаму ніхто не заўважае, што і «стылянне», і пошукі гэтых хлопцаў маюць карэнні.

      – А Езус-Марыя, справа ж не ў гэтым! Маладыя стаяць за недакладную рыфму, вось і ўсё.

      – Не. Ты думаеш, чаму Твардоўскі з Ісакоўскім нічога па сутнасці не сказалі. Яны вельмі разумныя людзі, яны разумеюць, што не да ладу ў нашай паэзіі. Кажаш, не трэба спрачацца? Трэба, таму, што гэта сведчыць аб тым, што ў літаратуры нядобра. І трэба не аб рыфме спрачацца (дарэчы, усе чамусьці хацелі спрэчку адвесці ў гэта рэчышча), а аб тым, пра што ніхто не сказаў і назва чаму: расколіна паміж двума пакаленнямі. Адны крычаць душою: «Супакоіліся!», а другія: «Зарваліся!» Адны крычаць: «Вас мяшчане падтрымліваюць!» Другія: «З высотнага будынка людзей не бачыце!»

      – Ну, а ты што думаеш?

      – Не ведаю, я буду пісаць не так, як яны ўсе. Але скажу толькі: трэба больш увагі да людзей. У маладых


Скачать книгу
Яндекс.Метрика