Эротические рассказы

Пошукі будучыні. Кузьма ЧорныЧитать онлайн книгу.

Пошукі будучыні - Кузьма Чорны


Скачать книгу
добры вам, я так імчаўся па вас, што траха не астаўся ў рэчцы з канём…

      – Праўда, масток сарвала, – разважліва сказаў прывыклы да ўсяго фельчар і пагнаў у хлеў карову і, ідучы, запытаў:

      – Сам адкуль? А што здарылася?

      – З Волечкай вельмі дрэнна!

      – З якой гэта Волечкай?

      – Ну а з той, што вы прыязджалі да яе ў хату палоннага немца лячыць.

      – А-а, дык ты з Сумліч? Той самы выгнанскі сын? Ну, бачыш, як добра, што я параіў табе астацца там жыць. Хто б цяпер аб хворай Волечцы падбаў бы? Ну, ідзі ў хату сушыся. А то з цябе, пане-браце, вада, як з рукава, джгае.

      – Няма калі сушыцца, трэба назад імчацца, яна там ледзьве жыве.

      – А што з ёю?

      – Ляжыць без памяці.

      – Можа аб'елася чаго?

      – Не, у яе баліць галава, горла і грудзі.

      – Пастаў каня ў хлеў, а пасля паедзем, калі на небе расчысціць.

      – Не, родненькі мой, паедзем цяпер.

      – Чаго ты гэтак спалохаўся? Відаць, што ніколі хворых не бачыў.

      – Як гэта не бачыў! У мяне бацька на дарозе памёр!

      Фельчар нічога не адказаў і моўчкі стаў корпацца ў шафе. Кастусь так жа моўчкі чакаў. Нецярплівасці яго не было меры. Аднак жа ён вытрымаў і аж уздрыгануўся, калі фельчар сказаў, што можна ехаць. Ён сам сваім вушам не верыў, ён баяўся, што фельчар не захоча ехаць. А тым часам на небе і сапраўды расчышчалася. Фельчар сказаў:

      – Па паўдні зусім распагодзіцца.

      Кастусь пагнаў змучанага каня з усіх сіл. Дождж усё пабольшваўся. Цераз брод праскочылі ў момант. Фельчар сам пачаў пакрыкваць на каня. Кастусь бесперастанку тузаў лейцы. Як уехалі ў двор, фельчар не даў Кастусю апомніцца, сагнаў яго з воза адразу і ўвапхнуў у хату.

      – Ты ўвесь ссінеў і калоцішся, як святы на споведзі. Каб ты не смеў мне да самага вечара з печы злазіць! А то Волечцы прыйдзецца ехаць па мяне і ў бродзе плаваць. Ну а ты, малая, дзе ты там? Як маешся? А, вось ты якая. Ну, нічога, пакажы шыю. Каб ты мне цэлы тыдзень вылежала, а тады ўставай сабе і рабі што табе трэба. Ляжы, Волечка, ляжы. Пакажы язык. А ты там на печы? Яшчэ ўсё дрыжыш? Не глядзі, што ты на печы, а на табе гэтую адзежыну, акрыйся і дыхай сабе ў жывот. Але ж і кажушок злубянелы! Чый гэта? Твой?

      – Не, гэта Волеччын.

      – Грэйся! З цябе павінна выйсці сем патоў, толькі тады маеш права з печы злезці! Ты мне глядзі! Шэсць патоў сыдзе, а ты не злазь. Чакай сёмага.

      – А як жа іх лічыць тыя паты? – ледзьве адцягнуў голас Кастусь.

      – Выцірай лоб і чакай, пакуль зноў замакрэе. І так да сёмага разу.

      – Добра, толькі я раней пайду каня пастаўлю.

      – Не смей! Нічога каню не зробіцца, калі і пастаіць на свежым паветры. Каня кожны вецерынар можа вылечыць. А няхай паспрабуе цябе вылечыць! Толькі я цябе магу лячыць! А дзеля гэтага Волечцы прыйдзецца ў бродзе купацца. Чуеш?

      – Чую, – прахрыпеў Кастусь, сцішваючыся за халодным комінам.

      – А цяпер і я павінен аптэчнага


Скачать книгу
Яндекс.Метрика