Эротические рассказы

Канец адзіноты. Януш Леон ВишневскийЧитать онлайн книгу.

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский


Скачать книгу
густой агароджы з высокіх сцяблін, Якуб трапіў на палянку. З аднаго боку яна была аточаная зараснікамі ядлоўцу, з другога заканчвалася крутым абрывам, які пераходзіў у выцягнутыя пагоркі невялікага пляжа. Удалечыні, на краі масткоў, што знікалі ў возеры, хлопец заўважыў нерухомую фігуру і саскочыў з абрыву. Потым устаў, абтрос пясок – ад масткоў яго аддзяляла некалькі дзясяткаў метраў. Падышоўшы, ён убачыў, што там сядзіць жанчына, і голасна гукнуў яе. Яна не адазвалася – так і сядзела застыўшы, нахіліўшы галаву. Якуб асцярожна пайшоў па скрыплівых спарахнелых дошках. У адным месцы некалькіх не хапала – яны часткова адламаліся ад паржавелай сталёвай канструкцыі і цяпер віселі, кранаючы азёрную роўнядзь. Ён адступіў назад, разагнаўся, пераскочыў дзірку – і раптам адчуў жахлівы боль. Доўгі цвік, што вытыркаўся з дошкі, наскрозь прабіў яму ступак. На вастрыі застаўся акрываўлены абрывак скуры з макасіна. Хлопец аж узвыў. Рэзка падняўшы нагу, ён страціў раўнавагу і, падаючы ў ваду, стукнуўся аб дошку патыліцай. І ў тую ж хвіліну жанчына, што сядзела на краі масткоў, скокнула ў возера. Якуб выпаўз на пясок, кашляючы і выплёўваючы ціну. З параненага ступака цякла кроў, і ён паспрабаваў яе спыніць, сціснуўшы рассечаныя краі пальцамі. І тут пачуў голас:

      – Гэта твой чаравік?

      Якуб рэзка падняў галаву. Перад ім стаяла дзяўчына, трымаючы ў руцэ макасін, з якога сцякала вада. Хлопец кіўнуў. Прыгледзеўшыся да яго акрываўленага ступака, дзяўчына, не кажучы ні слова, зняла станік і скруціла з яго вузкую павязку. Потым укленчыла перад Якубам, абвязала яму ступакі, штосілы зацягнула. Кроў спынілася.

      Так у адзін спякотны жнівеньскі дзень ён пазнаёміўся з Надзяй.

      Яны адразу зблізіліся – нават тыдня не прайшло «пасля возера», як пачала гэта называць Надзя. Раптам аказалася, што яны вяртаюцца на тое месца і што, калі захочуць, гэта перастане быць толькі мімалётнай летняй сустрэчай, пасля якой застанецца кантакт у тэлефоне і некалькі ўспамінаў, ды і тыя з часам паблякнуць. Яны захацелі. Абое. Пачалі бавіць час разам. Адчулі адно да аднаго сімпатыю. І гэтая сімпатыя была для Якуба тады самым важным. А яшчэ – быццё «тут і цяпер». У тыя першыя месяцы нічога большага яму не хацелася – толькі простых пачуццяў, спакою і кагосьці блізкага, але не настолькі блізкага, каб яму зрабілі балюча ці зняважылі, калі ўжо выпадзе прывязацца, – а так цалкам магло здарыцца. Ён цудоўна пра гэта ведаў – і менавіта гэтага баяўся больш за ўсё.

      Таму Якуб не хацеў, каб іх адносіны – хаця тады ён і не думаў называць гэта так – пачаліся, як яно звычайна бывае: з аповедаў пра мінулае. Да таго ж… ну якое, бляха, мінулае? Пра што тут расказваць? Пра дзяўчат, якіх не было? Ну, апроч той, не ягонай, па якой ён сох і якая пачала хадзіць з яго стрыечным братам. Пра тое, што яго тады як камбайнам пераехала і што ён у сямнаццаць гадоў падумваў вены сабе парэзаць ці пад цягнік кінуцца? Пра тое, што той кавалак мінулага хочацца незваротна выкрасліць, вычысціць з памяці? Да апошняга біта. Але так не атрымаецца. Лепш пра гэта


Скачать книгу
Яндекс.Метрика