Эротические рассказы

Дагератып. Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Дагератып - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
сямейнікамі. Дзеля чаго апраналі труп у самае лепшае і надавалі патрэбную позу. Укладвалі ў рукі кабеце вязанне, мужчыне – кнігу, дзяўчынцы – ляльку. Хлопчыка маглі пасадзіць на драўлянага коніка. Асабліва жудасна атрымлівалася, калі нябожчык пачынаў калець, у яго не закрываліся вочы, і на фатаграфіі адбіваўся гэты каламутны, нетутэйшы позірк. Багуслава ўспамінала сярэднявечныя скокі смерці, у якіх жывыя павінны былі ўяўляць, што танчаць з мерцвякамі.

      З жывымі дарослымі было лягчэй, а вось дзеці на памерлых братоў і сясцёр касавурыліся з жахам, асабліва калі іх прымушалі да мерцвякоў датыкацца, кідаліся ў плач, адштурхоўвалі тое чужароднае, схаладнелае, з інстынктыўнай агідай. Угаворы, крыкі, пагрозы дарослых… Вяночкі, карункі, васковыя кветкі… Пудра, памада… Дрыготка агіды жывых і пачарнелыя пазногці мёртвых… Заплаканая кабета са схаладнелым немаўлём на каленях расцягвае вусны ва ўсмешцы, не менш нежывой…

      Чаму ў Багуславы ўсё яшчэ відовішча смерці адгукаецца болем? Каму-каму, а ёй павінна быць абыякава. Прынамсі, пан Варакса толькі хмыкае скептычна, калі дачка мімаволі адводзіць вочы ад асабліва выразных пост-мортэ і нервова зглытвае…

      Сапраўды, зусім недарэчная сентыментальнасць. Смешна.

      Сарданічны смех, Risus sardonicus – тая ўсмешка, падобная да выскалу, што застывае на тварах памерлых ад слупняку. Куты роту рэзка апушчаныя, бровы прыўзнятыя, сківіцы моцна сціснутыя…

      Цікава, ці можна сфатаграфаваць самую смерць? Яе Жняцоў? Адыход душы, якая яшчэ не ўсведамляе, што пакінула свой зямны футарал? Адзін з піянераў фатаграфічнага мастацтва Іпаліт Байяр быў у такім адчаі, што французская Акадэмія вырашыла падтрымаць даследванні не ягоныя, а ягонага суперніка Дагера, які зрабіў свой фотаздымак у выглядзе тапельца. Апушчаная галава, скрыжаваныя рукі, аголены торс, на сцяне вялізны саламяны капялюш, на знак пакінутай жыццёвай мітусні з яе атрыбутамі… А прысутнасці смерці няма.

      Вось на тым дагератыпе, што Багуслава зрэдку дастае са свайго куфэрка, смерць ёсць. Хаця малады чалавек на дагератыпе, у чамарцы і канфедэратцы, з задзірыстымі шляхецкімі вусамі, вясёлы і дзёрзкі, ягоныя светлыя вочы пазіраюць з-пад прамых густых броваў адважна і трохі іранічна, рука ляжыць на дзяржальні шаблі…

      Але Багуслава бачыць тут смерць так выразна, як ваўкалак мечаную кулю.

      Часам смерць бачная і ў адсутнасці трупа. На фотаздымку Франсуа Обера 1867 году – усяго толькі кашуля. Кашуля расстралянага імператара Максіміліяна. На белай тканіне з элегантнымі дэкаратыўнымі зашчыпамі – дзіркі ад куль з запеклай крывёй. І гэта страшна больш, чым відовішча трупа.

      …Апошнія шкляныя пласцінкі з выявамі былі размешчаныя ў спецыяльныя ячэйкі драўлянай скрынкі, з рук змытыя рэактывы, якія пакідаюць на скуры жоўтыя плямы… За вокнамі загарлалі аптымістычныя пеўні горада N, перакідваючы адзін аднаму навіну пра тое, што жыццё працягваецца, быццам гульцы – падпалены скрутак, а той, хто ўпусціць, прайграе.

      Званочак ля дзвярэй фотаатэлье пана


Скачать книгу
Яндекс.Метрика