Эротические рассказы

Дагератып. Людміла РублеўскаяЧитать онлайн книгу.

Дагератып - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
мясіць восеньскую гразь і блукаць па лясах.

      – І ўсё-ткі мы спадзяемся вас угаварыць! – дзёрзка заявіў шчуплейшы юнак. – Справа надта важная. Высакародная. Ды вы ганарыцца будзеце, што паўдзельнічаеце!

      Аж чырвоныя плямы ад узрушэння на запалых шчоках загарэліся. Пан Ніхель зычліва ківаў галавой, як добры дзядзька перад малечай, якое прапануе яму пакаштаваць булку, злепленую з пяску.

      – Вы чулі пра графаў Каганецкіх, Радаслава ды ягонага сына Антонія? Знакамітых калекцыянераў, у якіх унікальныя зборы старажытнасцяў? – спытаўся вышэйшы. – Колькі курганоў раскапалі, старых капішчаў… Колькі па вёсках папаездзілі, збіраючы так званыя вядзьмарскія кнігі! Пан Антоній рэшткі маёмасці спусціў, якія бацька ягоны, пачынальнік калекцыі, не паспеў у карты прайграць, затое з усяго свету нацягаў рэліквіяў, ад афрыканскіх бажкоў да егіпецкіх мумій. Кажуць, рарытэты неверагодныя!

      Цёмныя вочы юнака загарэліся, як у шчанючка, перад носам якога прабегла смарагдавая яшчарка, такая яму спакусная, бо на зуб яшчэ не каштаваў. Другі госць тужліва падтрымаў:

      – І нікога з навукоўцаў да сваёй калекцыі за ўсё жыццё ні бацька, ні сын не дапусцілі. Толькі са слоў рэдкіх сведкаў пра яе вядома. Доктар Боўнар, сваяк Каганецкіх, называе Жухавічы дасканалым музеем шатана.

      – Але ж аматар эзатэрыкі пан Антоній даўно памёр, наколькі я чуў, – ветліва, але з належнай доляй сухасці прамовіў пан Ніхель. – А нядаўна памерла і ягоная ўдава пані Антаніна Каганецкая, згодна запавету мужа седзячы на той калекцыі, як сабака на сене! – барадаты кліент у нецярпенні ступіў наперад. – І ў бліжэйшыя два дні ў нас – адзіная магчымасць занатаваць для нашчадкаў хоць нешта! Прабачце, мы не прадставіліся. Я – Міхал Калоцкі, археолаг, магістрант Санкт-Пецярбургскай акадэміі…

      – Давыд Масевіч, студэнт, будучы этнограф, – да вашых паслугаў! – пакланіўся шчуплы.

      – Я працую над дысертацыяй па гісторыі Беларусі, – з выклікам заявіў Міхал. – Спрабую вярнуць гэтаму краю ўсё, што ў яго аднялі. Кожная рэч, якая дапаўняе нашу гісторыю, каштоўная!

      Юнакі ўтаропіліся ў гаспадара, відавочна падрыхтаваўшыся абараняць свае ідэі.

      – Што ж, я быў калісьці знаёмы з панам Аляксандрам Рыпінскім, маім калегам, які пасля няўдалага бунту быў змушаны жыць за мяжой і адкрыў у ваколіцах Лондана фотаатэлье па метадзе Дагера, – дабразычліва прамовіў Ніхель. – Апошнія свае гады ён жыў дзесьці пад Ліёзна, хадзіў па мужыцкіх вяселлях ды хрэсьбінах і запісваў старажытныя народныя песні. Кажуць, нават збіраў хрэстаматыю беларускай літаратуры. Але хто ж яе надрукуе…

      Калоцкі, так і не вычуўшы належнай дозы іроніі, працягнуў:

      – А тут такая катастрофа… – археолаг махнуў рукой, сціснутай у кулак, нібыта ўдарыў нябачнага ворага. – Спадчыннік Каганецкіх, чалавек, які ўсё жыццё цягаецца па нейкіх суматрах ды явах, прыехаў, каб пахаваць мачыху – і знішчыць бацькавы калекцыі! З блаславення, вядома, мясцовых святароў. Бязбожныя рэчы, ідалы…

      – Цемрашалы! –


Скачать книгу
Яндекс.Метрика