Эротические рассказы

Ціша (зборнік). Андрэй ФедарэнкаЧитать онлайн книгу.

Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
гэта ён на яе кару напусціў… Ён ужо сабраўся ўсё растлумачыць, сказаць, што не ён вінаваты – ён ніколечкі не крыўдуе! – а слова, якое нельга вымаўляць чалавечаму языку, але тут Галя сказала: – Нага сіняя, як неба! Хочаш, пакажу? – і задрала спаднічку.

      Нага была не як неба, а хутчэй як вясёлка на небе: сіняк, густа змазаны ёдам і зялёнкаю, і ад таго рознакаляровы, і на сіняку – чорныя, заманлівыя сляды дзірачак ад зубоў, зверху і знізу.

      – З сабакі поўсць стрыглі, палілі і попелам замазвалі…

      – Навошта?

      – Каб не заікалася. І яшчэ доктар прыязджаў. Цяпер мяне будуць вазіць у паліклініку на ўколы.

      Сколькі навін! Петрык аж пазайздросціў.

      – А ты ў шлёме будзеш ездзіць?

      – Канечне! Гэта ж горад; там без шлёма нельга, адразу арыштуюць.

      Не – усё ж такі Галька здораўская! Вунь колькі прыгод, і як прыгожа ўмее расказваць – “нага сіняя, як неба!”..

      8

      Першага верасня маці памагла Петрыку ўздзець на плечы ранец – дачакаўся свайго часу бацькаў падарунак, узяла за руку і павяла на прыпынак.

      Па дарозе сустрэлася Галька Капора з братам Тамашам. Хлопчыкі міжволі пацягнуліся адзін да аднаго, адзін чарнявы, другі бялявы, абодва падстрыжаныя, вушатыя, натапыраныя і напалоханыя – дзеці поля, лесу, рэчкі, прастору, волі…

      На прыпынку ўжо многа стаяла слабадскіх школьнікаў. Старэйшыя былі вясёлыя, смяяліся, хлопцы штурхалі дзяўчат, а меншыя, такія, як Петрык з Тамашам, збіліся ў маўклівы гурток са сваімі букетамі гладыёлусаў вышэй галавы, а ў дзяўчынак у кожнай на галаве яшчэ неверагоднай велічыні банты.

      Паказаўся знаёмы “Ікарус”. Раптам усе пачалі хвалявацца: а можа не спыніцца? Аўтобус і праўда праехаў далей чым трэба, потым усё ж прытармазіў, даў задні ход і неахвотна спыніўся.

      Ехаць было два прыпынкі. Раней Пятрусь бачыў школу толькі з акна аўтобуса. Звычайна калі вадзіцель аб’яўляў: “Школа!” – кожны раз ён прыліпаў лобам да шкла і з недаверам, нават са страхам пазіраў на цагляную трохпавярховую будыніну, якая трывала асацыіравалася ў яго з турмою. Колькі ён сябе помніў, старэйшыя палохалі яго: – Пачакай, пойдзеш у школу – пабачыш…

      – Там, браце, не мёд!..

      – Гуляй цяпер – бо ў школе не пагуляеш!..

      Калі ім верыць, галоўная задача школы была ў абмежаванні свабоды, а ўся навука складалася з суцэльных забаронаў. Там на ўроках забаронена гаварыць, азірацца, уставаць, свістаць; няможна было нават, калі захочаш, выйсці ў прыбіральню. Трэба было толькі сядзець моўчкі, рукі склаўшы, і вачэй з настаўніка не зводзіць.

      Аднак усё аказалася не такім і страшным. Пасля ўрачыстай лінейкі іх прывялі ў клас. Петрыка пасадзілі за адну парту з Тамашам. Клас вялікі, прыгожы. Стаяў прыемны пах, які бывае пасля рамонту. Праўда, каляровыя плакаты былі страшныя – на адным чалавек з разрэзаным жыватом, дзе ўсё напаказ, усе вантробы да апошняй кішачкі; на другім – чалавек зацягваецца цыгарэтай, і лёгкія ў яго гніласна-зялёныя, а побач другі чалавек удыхае водар ружы, і ў гэтага лёгкія чысценькія,


Скачать книгу
Яндекс.Метрика