Эротические рассказы

Берлінская мазаіка. Алесь ТарановічЧитать онлайн книгу.

Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч


Скачать книгу
ў Берліне.

      Прывыкаеш да двухмятровых жрыц кахання, апрану тых у шорты і батфорты ў любое надвор'е, якія расхаджваюць па вуліцах у пошуках чарговай ахвяры.

      Прывыкаеш да куч сабачай радасці, якія шчодра ўгнойваюць вуліцы Берліна, i на якія абавязкова наступіш у цемры (што лічыцца добрай прыметай). Прывыкаеш да незлічоных берлінскіх мастоў, кажуць, іх больш за тысячу.

      Да яго новабудоўляў, з пад'ёмнымі кранамі якія сыходзяць у неба.

      Да яго ветлівых машын, якiя паводзяць сябе як пай хлопчыкі і прапускаюць пешаходаў на скрыжаваннях.

      Да яго войска веласіпедыстаў, узімку і ўлетку.

      Да вокнаў трамваяў і электрычак, парэзаных шкларэзам.

      Да рускіх гармонікаў i балалаек на станцыях метро.

      Да гмахаў караблёў, што зiхацяць агнямi і рухаюцца ў кававай гушчы каналаў.

      Прывыкаеш да пачварнанямога выцця сірэнаў паліцыі і «хуткай дапамогі».

      Да будынкаў, густа пакрытых графіці.

      Да карабейнікаў, якiя шчыльна акупавалі Музей Сцяны, з іх фуражкамі і пілоткамі, шапкамівушанка мі, пагонамі, медалямі, кіцелямі – рэшткамі гардэроба знiклага войска пераможцаў.

      Прывыкаеш да росту аднаполых шлюбаў, якi носiць псiхасаматычны характар i не ўспрымаецца, як крызiс цывiлiзацыi.

      Прывыкаеш да таго, што многiя пераўтвараюць сваю дэпрэсiю ў эстэтычнае задавальненне.

      Прывыкаеш да таго, што немцы дораць на 8-е сакавiка не кветкi, а набор слясарных iнструментаў.

      Прывыкаеш да нямецкіх кітайцаў, в'етнамцаў, афрыканцаў і іншых «палякаў».

      Да стрыжаных налыса дзяўчын у ружовых камбiнацыях і армейскіх ботах.

      Да мужчын у спадніцах.

      Да натоўпу на Аlex у чорных палiто да зямлi, з чорнымi губамi i пазногцямi.

      Да незлічоных кафэ і рэстаранаў, якія як шампіньёны, прарастаюць скрозь асфальт.

      Да пракураных кнайпаў, насельнікі якіх не ведаюць пачуцця часу… ці азначае куфаль піва пачатак працоўнага дня ці гэта прэлюдыя да вячэрняга застолля…

      Да «абдахлосаў» у электрычках, людзей, якіх жыццё выкінула, нібы вінтоўка стрэляную гільзу.

      Прывыкаеш да сiвых бабулек і дзядуляў, якiя бегаюць раніцай па алеях паркаў.

      Да апенек, якія растуць у бамбукавых гаях паркаў. Да кветак, якія распускаюцца на кветніках ў сака віку.

      Да зайцаў, ліс і кабаноў, якiя шпацыруюць па вуліцах горада.

      Прывыкаеш да нястомнага імкнення Шпрэе звязаць мінулае з сучаснасцю.

      Да святлафораў, якія жывуць нейкім сваім загадкавым жыццём.

      Да добрых машын і дрэнных веласіпедыстаў.

      Да таго, што ледзь не палова горада – прыхільнікі іншай сэксуальнай арыентацыі.

      У Берліне прывыкаеш да ўсяго.

      Нават да яго горкага «nein»і салодкага «ja».

      Берлін – горад, у які лёгка акунуцца і нялёгка вы нырнуць. У адрозненне ад іншых гарадоў Нямеччыны, Берлін – горадвундэркінд, падлетакпераростак, горад эксперымент. Ён развіваўся не эвалюцыйна, а вымахаў хлопец з вялікім гіпофізам, які прывёў да гігантаманіі. Стылістычная эклектыка Берліна часам набывае такія


Скачать книгу
Яндекс.Метрика