Эротические рассказы

Знак Вялікага магістра. Вольга ІпатаваЧитать онлайн книгу.

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
(гэтае прозвішча запомніць ён да скону) угнуў яго галаву і прымусіў ілбом выцерці плявок на каменнай падлозе, куды ён смачна харкнуў перад тым.

      – Здрадзіш – мы знойдзем цябе на дне твайго Нёману, – спакойна сказаў немец, і Гердзень, было зледзянелы ад жаху, раптам адчуў жар, ад якога заламіла косьці. Пераход ад смерці, якая ўжо памацала яго за плечы, калі стаяў на самым версе высачэзнай вежы, чакаючы непазбежнага штуршка ўніз, да жыцця, якое дароўвалася тут, у вузкай цёмнай келлі, – гэты пераход раструшчыў яго. Так удар каменем разломвае арэх. І як у арэху пасля таго, як зьядуць ядро, застаецца адно абалонка, так і ў Гердзеня пасля той страшнай прысягі нібы вынялі вантробы і напоўнілі яго ледзяным крошывам несупыннага жаху.

      З гадамі гэты жах зменшыўся, сціснуўся ў камячок, пакрыўся тлушчам дабрабыту і спакою. Начальнік варты не хацеў узгадваць ні бою пад Бярэсцем, калі, аглушанага, з рассечаным плячом, яго паланілі крыжакі і, скаваўшы разам з іншымі няшчаснымі, скінулі ў фурманку на гнілую, залітую крывёй салому, ні той жахлівай хвіліны, калі ён убачыў крыжацкі замак, што стаяў на гары, падобны да скручанага ў кальцо цмока.

      Тады яго, як вогненны прэнт, ад макаўкі да самых пятак працяла перакананне, што ён ніколі, ніколі не пабачыць ужо белага свету, згніе, зажыва пахаваны ў цмокавых вантробах, бо будзе надрывацца, капаючы там бясконцыя новыя хады альбо грызучы зубілам страшную высокую гару, каб гэты замак, гэтае чырвона-чорна-шэрае капішча яшчэ вышэй уставала над краем, над далёкімі землямі, куды цягнуцца учэпістыя, бязлітасныя лапы Ордэна.

      Першыя два месяцы так і было. Крывавілі ад лопнутых мазалёў рукі, нязвыклыя да рыдлёўкі, ванітавала ад смярдзючай рэпы тры разы на дзень. Слепнулі ад дымных смалякоў вочы, адвыкаючы ад дзённага святла. Нясцерпна, да енкаў ноч навылёт, смылела раненае плячо, і ён слізкімі ад гною пальцамі гадзіну за гадзінай лавіў і выцягваў з раны белых рабакоў,[26] а яны капашыліся ў жывым целе, і ён роў на ўвесь голас ад жаху і агіды, ажно пакуль вартавы ўдарам па галаве не перапыняў ягонага крыку.

      – Можа, гэты енк і звярнуў на сябе ўвагу тых, хто назіраў за палоннымі. Бо іншыя маўчалі. Паміралі альбо ў ціхім забыцці, мармычучы словы любові да блізкіх, альбо ненавісна глядзелі на крыжакоў, ажно пакуль не згасалі, разам з нясцерпнай нянавісцю, і іхнія вочы. Астатнія працавалі дзень за днём, стараючыся зберагчы сілы, што слабелі, перасыхалі, як перасыхае ад няспыннай спёкі рэчка.

      Аднойчы, калі Гердзень, нарэшце заснуўшы, з храпам, уздых за ўздыхам, лавіў згусьцелае ад смуроду паветра, яго штурханулі ў плячо. Ледзь зажылыя раны азваліся ва ўсім целе такім болем, што ён ледзь не самлеў, не паспеўшы нават ачуняць ад сну. А яго, не даючы апамятацца, павялі па вузкіх каменных калідорах, дзе са сценаў мерна падалі на ўтаптаную зямлю ледзяныя кроплі, па пераходах, дзе водаль адзін ад аднаго віселі на заржавелых ланцугах шкілеты. У чарапах смяяліся вечнай усмешкай смерці белыя маладыя зубы.

      У невялікім пакойчыку, дзе на адной белай вапнаванай сцяне вісеў крыж, а на двух – мячы,


Скачать книгу

<p>26</p>

рабакі – чарвякі

Яндекс.Метрика