Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторовЧитать онлайн книгу.
Іра, таксама выдатны майстра кахаць рознага кшталту прывіды, ледзь не малілася: «Хачу ў Крыме пабачыць Пашу!» Трэба было чуць яе істэрычны смех, калі яна на пляжы глядзела на Пашаву фотавыяву, прывезеную супольнай знаёмай.
Чаго чакалі, тое і атрымалі.
Пакуль ходзіш ды чакаеш, заўважаеш, што нехта ўжо дачакаўся: уласнага вяселля, дзіцяці… З асаблівай цікаўнасцю ды нейкім няўцямным здзіўленнем падлічваеш адсотак вяселляў колішніх бойфрэндаў.
З’яўляецца іншае пытанне: «А калі ж я, менавіта Я, выйду замуж?»
Ужо адчуўшы безвыніковасць ды бессэнсоўнасць чакання, хаваю яго далёка ў падсвядомасць, спавіваю, нібы даўкімі ватнымі коўдрамі, – каб не лезла навонкі! – новымі жыццёвымі ўражаннямі. Жывеш, працуеш, складаеш планы ўласнага вольнага жыцця, пераплываеш улетку рэчку, ляжыш на пяску, чытаеш, чытаеш, чытаеш… І раптам трапляеш на вяселле да колішніх універсітэцкіх сяброў.
Я з’яўляюся, як чорт з табакеркі, сукенка – чорная, пазногці – чырвоныя, на галаве – твор мастацтва ананімнага цырульніка. Кідаюся ў абдымкі, прамаўляю ўрачыстыя тосты, жартую з «маладымі»: «Мае спачуванні!» А бліжэй да ночы выпаўзаю на рэстарацыйны ганак з цыгарэтай ды звяртаюся да колішняга аднагрупніка з маналогам.
– Ты патлумачыш мне, што з імі адбылося? Ты, увогуле, можаш мне патлумачыць, што адбываецца ў гэтым свеце? Гэта што, абавязкова, так? Гэта ж, пэўна, кожны павінен калі-небудзь пабрацца шлюбам, стварыць сям’ю, нарадзіць дзяцей, чакаць унукаў? Жывеш, жывеш сама сабе, і раптам разумееш, што на працы цябе шкадуюць! Бо я, бачыце вы, «адзінокая»! Нібыта я непаўнавартасны чалавек – «адзінокая»! Дык можа праўда, прыспеў час неяк вырашацца з мужам і дзецьмі?
А аднагрупнік смяецца:
– А ты ім адкажы: якая ж я адзінокая? Вунь, у мяне каханкаў як багата!
Вяртаюся ўранку дахаты ды працягваю чакаць, чакаць, чакаць…
Улучаючы тэлевізар дзеля прагляду апошніх навінаў, чакаю глабальных пераменаў. Чакаю, калі ж да нас прыляцяць госці з іншых планетаў. Вось тады адразу ўсё пераменіцца! Нецярпліва чакаю свайго ўласнага палёту хаця б на які-небудзь суседні Марс…
Штоночы напружана чакаю натхнення: а раптам не з’явіцца ўжо ніколі? Чакаю натхнення, бо толькі яно надае маёй жыццёвай валтузні нейкі сэнс. Бо толькі мая крывабокая творчасць вызначае пэўны кошт, а можа нават і каштоўнасць працэсаў маёй нервовай сістэмы. Ці, можа, гэта чарговы самападман: цалкам верагодна. Які кошт, якую каштоўнасць мае выдыхнутае чалавекам паветра? Творчасць – усяго толькі прадукт, адкіды функцыянавання няіснага органа – душы. Тым не менш занураюся ў гэтую «творчасць» з галавою, і, хоць лічу, што ўцякаю ад людзей, нясцерпна хочацца стварыць нешта маштабнае, глабальнае, эпахальнае… Напісаць нейкія «Зялёныя соплі» або «Ружовую сліну» – каб пабачыць, як калоціцца скандалізаванае грамадства… Нестае натхнення, бракуе таленту. Адны толькі ідэі, якія ніяк не хочуць прымаць прыстойнае формы.
Вельмі хацелася не так даўно напісаць