Эротические рассказы

Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір КараткевічЧитать онлайн книгу.

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч


Скачать книгу
лунала калідорам рэха.

      – У чым справа, Грынкевіч? – прабасіла ўскудлачаная галава ў адных дзвярах.

      Непрыгожы выхапіў з рук бялявага вузкі канверцік.

      – Уставайце! Ур-ра-а! Уставайце! У Вайвадса сын нара дзіўся!

      Выраз нездавальнення знік з твараў. Бязладнае «ўра!» многіх галасоў пакацілася калідорам.

      Вайвадс узяў з рук Грынкевіча вузкі канверт, прыціснуў яго да грудзей. Вочы яго блішчалі:

      – Хлопцы, я вельмі… я вельмі. Словам, я запрашаю ўсіх у свой пакой выпіць са мною трошкі віна.

      – Што ты, хлопча, – сказаў кудлаты, – позна ўжо. Мы лепей заўтра адзначым. Згода?

      – Згода, – хітнуў галавою Вайвадс.

      Галовы пачалі знікаць у дзвярах. Калідор стаў пустым і гучным. Два сябры стаялі і глядзелі ў вочы адзін аднаму.

      Яны былі вельмі непадобныя адзін на аднаго – беларус і латыш. Беларус – высокі, хударлявы, з выразнымі, вельмі пластычнымі рухамі, з непрыгожым тварам, які прыкрашвалі толькі глыбокія, як на старых іконах, вочы пад цёмнымі бровамі. Латыш – ніжэйшы за яго, каржакаваты, з белым тварам і таўставатымі вуснамі. Вочы – блакітныя і вельмі ясныя. Валасы жоўтыя і мяккія, як лён, яўна пачыналі радзець. Выгляд надта сялянскі, але незвычайна добры і мілы.

      – Пойдзем да мяне, Андрэй, – сказаў Вайвадс, – вып’ем на радасцях бутэльку вiна, пагамонiм.

      Твар яго аж ззяў ад шчасця.

      – Чакай, Яніс, – голас Грынкевіча, калі той не крычаў, быў мяккі, тэмбрысты і даволі ціхі,– я думаю, што нам трэба на якую гадзіну расстацца. Усё адно, відаць, мы ў гэтую ноч не заснём. Але ты спачатку не пра бутэльку думай, а пра жонку. Сядай, брат, і за гадзіну напішы ёй доўгі, вельмі добры ліст. Пра ўсё напішы. I як мы з табою апельсіны сёння на праспекце сеялі. I пра начны марш па калідоры. А я да цябе зайду праз гадзіну, тады і пагамонім.

      – Бадай што, твая праўда, – сказаў Вайвадс. – А ты што рабіць будзеш?

      – Я да Марыі Крат на хвіліну зайду.

      – Чаго гэта сярод ночы?

      Непакоiцца будзе. Я з апоўдня бы ў палонку юркнуў, не зайшоў, не сказаў – куды.

      – Ведаеш што, – суха сказаў Яніс, – ты мне друг, і я, на правах друга, карыстаюся прывілеяй казаць табе праўду і толькі праўду. Не падабаецца мне ўся гэтая гісторыя, вось што.

      – Чаго раптам?

      – Яна не тая жанчына, якая табе патрэбна.

      – Думаеш, я сам гэтага не ведаю, – з усмешкай сказаў Грынкевiч.

      – Дык ты, можа, і ажаніўся б з ёй?

      – Мне, брат, амаль усё адно, з кім ажаніцца… Вось сын у яе цудоўны. Як прыязджае – цэлымі днямі з ім дурэў бы… Зіркаты такі, вясёлы. I мяне вельмі любіць. Каб можна было, – узяў бы аднаго сына, без яе.

      – Сваіх заводзіць трэба, блажэнны, – сказаў Вайвадс.

      – Э-ех, брат, нічога ты не ведаеш, – уздыхнуў Андрэй.

      – Дык вось ты мне і раскажы.

      – Раскажу. Сёння ты ўсю душу мне разварушыў. Раскажу… пасля.

      – І ўсё ж я не хадзіў бы.

      – Зайду, – сказаў Грынкевiч, – праз гадзiну.

      Вайвадс


Скачать книгу
Яндекс.Метрика