Эротические рассказы

Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір КараткевічЧитать онлайн книгу.

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч


Скачать книгу
вось яе ссеклi.

      Мiжвольная iронiя гэтага падарунка не дайшла да небагатых мазгоў уладара, ён шчыра падзякаваў за тонкi i з паэтычным густам зроблены падарунак.

      А між тым усё было скончана.

      Былая краса пушчы, абадраная i распранутая, ляжала зрынутай на зямлю. Не хапала толькi чалавека, якi ўзяўся б за справу i нашчапаў з яе трэсак.

      Такі чалавек знайшоўся.

      У лунанні сцягоў, у крыві братазабойчай вайны, у суровых гімнах, у перамогах і горычы ішла на зямлю новая эра.

      I чалавек з вялікім ілбом, не бронзавы, а жывы, вялікі лесаруб і дойлід, з’явіўся над зрынутым дрэвам і высока занёс зіхоткую, як справядлівасць, сякеру…

      …А потым рыдалі з яго смерці чорныя ад гора цягнікі.

      А потым было жыццё са ўсячынай. Людзі самаахвяр на будавалі і бурчалі на чэргі, штурмавалі стратасферу – і вешалі на сцяну процівагазы, стваралі «Ціхі Дон» і жылі просталінейным, не заўсёды разумным мастацтвам.

      Была і веліч, была і падазронасць, была і жорсткасць, быў і гераізм.

      Маленькай прэлюдыяй вялікай навальніцы адгучала ў стрэлах «зязюль» сярод заснежаных ялін напаўзабытая фінская вайна.

      I вельмі хутка, так хутка, што не паспелі яшчэ высахнуць слёзы сірот, грымнулі грымоты вялікай бяды, той бяды, пра якую няма сілы пісаць і нельга не пісаць, бо чалавечая памяць кароткая, бо пакуты неадплачаны, бо мёртвых не вернеш, бо ляжыць і доўга будзе ляжаць на пакаленнях цень чорных крыл, бо чалавек не забывае, а калі б забываў, быў бы проста неразумным свінячым быдлам.

      Снарад трапіў у старажытную званіцу, і яна градам камянёў пацякла на зямлю. Сабака ліжа халодную руку гаспадара. У страшным шэсці ідуць людзі да ахайных, чысценькіх муроў крэматорыя.

      Выбухі. Выбухі. Гучны пошчак нямецкіх буйнакаліберных кулямётаў. Здані аэрастатаў на фоне марознай зары. Недзе ў канцы перспектывы Цвятнога бульвара. Сібірскія хлопцы з белымі лыжамі на плячах. Белыя, як прывіды, коннікі, што знікаюць у кудлах завірухі. Тысячы магіл на падмаскоўных палях. Палескі хлопец стаіць ля сценкі пад рулямі аўтаматаў і глядзіць страшнымі славянскімі вачыма.

      Жах вайны. Гнеў вайны. Які каціны розум можа забыць пра вас, адмахнуцца ад вас?!

      Няма забыцця.

      Раздзел II

      Гэты дом на недалёкай ускраіне Масквы зваўся Домам паэтаў, хоць жылі тут, вядома, не толькі паэты. Пісьменнікі – пераважна маладыя, – сцэнарысты, што панаехалі ў «Масфільм» вучыцца розуму, стракатая мешаніна нацый, колераў скуры, гаворак.

      Усе яны набівалі смехам, спрэчкамі, скандаваннем вершаў, упартай працай і лёгкім адценнем цыганшчыны гэты новы сяміпавярховы дом.

      Большасць з іх жыла тут кароткі час, некаторыя – даўжэй, стала – не жыў ніхто. I таму самое жыццё вызначалася вясёлай неўладкаванасцю, прадчуваннем чамаданных настрояў і пагардаю да такіх забабонаў, як шторы на вокнах і французскі замок на дзвярах.

      Вясёлы, жулікаваты з выгляду літовец Баранаўскас сцвярджаў, што ад дома за вярсту нясе


Скачать книгу
Яндекс.Метрика