Эротические рассказы

Канец адзіноты. Януш Леон ВишневскийЧитать онлайн книгу.

Канец адзіноты - Януш Леон Вишневский


Скачать книгу
ўжо напісала дэкану. Мне залічаць гэта як практыку, а экзамены трэба будзе здаваць як усім.

      Якуб апусціў галаву, разважаючы, ці варта пытаць, калі адказ вядомы. Яму некалі задалі гэтае ідыёцкае пытанне: «Ты хочаш ехаць?» Тады яму было шаснаццаць, а пыталіся пра Кліўленд. Жорсткае пытанне. Ён усміхнуўся і вырашыў, што пытаць не будзе. Узяў Надзіны рукі ў свае, пацалаваў і ціха сказаў:

      – Дык Карына пра ўсё паклапацілася. Супер. Я буду да цябе прыязджаць, да Мюнхена тут два крокі.

      Надзя кусала вусны. Па яе шчоках цяклі слёзы, якіх яна не магла выцерці, бо Якуб трымаў яе рукі ў сваіх, адчуваючы, як яны дрыжаць. Ён стараўся, каб у яго голасе не прарывалася расчараванне, ён ведаў, што гэта вельмі важна. Трэба прыкідвацца, што нічога такога не здарылася.

      – А што сказаў Алекс? Бухгалтэрыя ж уся на ім.

      Надзя сціснула яго рукі пальцамі.

      – А што ён мог сказаць, – уздыхнула яна. – Нічога новага. Паўтарыў тое, што гаварыла Карына, толькі па-нямецку. Яны абое ведаюць, што чыноўнік мае рацыю. Я мушу быць там, гэта недзе ў кантракце напісана. І зусім не дробным шрыфтам. Яны проста не думалі, што нехта захоча той кантракт так дакладна выконваць. Хаця Алекс педант і строга прытрымліваецца ўсіх дамоўленасцей. Спаць спакойна любіць. Ён мяне пераконваў па-свойму, зусім не як Карына. Рацыянальна, без эмоцый. Як бізнесовец. Ён мне прызначыў мінімальны заробак, хоць і з магчымасцю ўзгаднення. А потым… потым ён папрасіў. Ведаеш, калі Алекс просіць, у яго голас мяняецца. І вось ён ужо не той прынцыповы і ўпэўнены ў сабе вараціла. Хацела б я яго бачыць у гэты момант. Ён папрасіў мяне паехаць у Мюнхен. Але не так, як Карына. Яна ўскрай ірацыянальная. Рамантычная. Пра грошы размаўляе толькі тады, калі можа ад багацеяў нешта для бедных атрымаць. Пра сябе яна дбае мала, я гэта з часоў Руанды ведаю. Яна за цябе больш хвалявалася, – дадала Надзя з усмешкай. – І за мяне. Пішчала, што яны цябе ў мяне забіраюць. Пра тое, што яны забіраюць мяне ў цябе, ужо не падумала, – Надзя пацягнулася па бутэльку з вадой і падняла руку, даючы афіцыянтцы знак прынесці рахунак. – Ну што, пайшлі дадому? Хачу застацца з табой сам-насам. Хачу кахаць цябе.

      Калі яны з роварамі ішлі да «васьмёркі», Якуб спытаў:

      – Проста цікава… а колькі, паводле Алекса, складае мінімальны заробак студэнткі з Польшчы?

      – У Мюнхене? Па дамове падраду? Дзесяць штук, – адказала Надзя.

      – Дзесяць штук за тры месяцы?!

      – Не. За месяц.

      – Дзесяць тысяч? Еўра? За месяц? – Якуб спыніўся як аслупянелы.

      – Так. Еўра. За месяц. А што?

      – І гэта, на думку Алекса, мінімум?! – хлопец недаверліва зірнуў на Надзю.

      – Так, Алекс – ён эканомны. Я б нават сказала, скупы. Ні ў Германіі, ні ў Швейцарыі, ні ў Аўстрыі ён такой таннай бухгалтаркі не знайшоў бы. Ды гэта і не бухгалтэрыя зусім – так, ацэнка. Каб палічыць гэта ўсё ў еўра і цэнтах, трэба добра ведаць сістэму CAD 3D/2D, умець шукаць базы дадзеных з матэрыяламі, ведаць, дзе прадаюць хлам, а дзе – вартае. І хутка рабіць разлікі. Кошт усяго пралічыць – ад звычайных шпаталяў, пэндзляў і напільнікаў да рыштаванняў. Я такое


Скачать книгу
Яндекс.Метрика