Эротические рассказы

Вазьмі сваю свяцільню. Группа авторовЧитать онлайн книгу.

Вазьмі сваю свяцільню - Группа авторов


Скачать книгу
Многа-многа. Потым яны з’яўляюцца на шыі, на твары. Гэта не балюча. Верыш?

      Я – машынальна:

      – Веру.

      – А ўвечары, калі брат ідзе на ганак яго антыкварнай крамкі курыць сваю люльку, я паднімаюся наверх – там мой пакой. Пераступаю парог, зачыняю дзверы і рассыпаюся на тысячы асколкаў. Верыш?

      Яна сціснула маю руку так нечакана моцна, што мне стала балюча.

      – Я табе веру.

      – Ноччу асколкі адпачываюць, а раніцай злучаюцца зноў. Бо я з вадкага шкла. Верыш?

      – Веру.

      – Вось толькі сёння давядзецца рассыпацца тут. І невядома, што атрымаецца. Раптам асколкі пераблытаюцца са сняжынкамі?

      Яе вочы сталі вялікімі-вялікімі.

      – Ты збярэш мае асколкі, Дзяўчына са свяцільняй? Збярэш?!

      Я спужалася дзікага выразу яе бледнага, але прыгожага твару, хацела ўстаць, ды толькі дзяўчынка мне не дазволіла.

      – Абяцай. Ты павінна. Ты таксама з вадкага шкла. Мы аднолькавыя! – яна пільна ўгледзелася ў мой твар. – У цябе трэшчына. Вось тут.

      Вузкая, празрыстая рука легла на шрам.

      – Ты вельмі крохкая, як усе мы. І вельмі прыгожая.

      Мяне скаланула.

      – Так можа сказаць толькі вар’ят!

      – О, – яна задумалася. – Вар’ят… Так брат назваў мяне сёння, а потым сказаў адно кароткае слова. Рэч? Не. Смерч? Ды не! Прэч! – дзяўчынка радасна засмяялася, нарэшце прыгадаўшы. – Прэч! Што гэта азначае?

      Я не ведала адказу на такое пытанне і змаўчала, пільна прыслухоўваючыся да таго, як бяжыць трэшчына па маім зледзянелым сэрцы.

      – Усе мы – свяцільні, – раптам прамовіла дзяўчынка і лёгка, як балерына, устала. – Адвядзі мяне, калі ласка, у тое прэч, пра якое гаварыў мой брат. Ты ведаеш, дзе яно?

      – Не, – прашаптала я, глытаючы слёзы. – Не ведаю.

      – Тады… – яна на імгненне задумалася. – Адвядзі мяне да брата. Можа, ён растлумачыць яшчэ раз?

      Вялізным намаганнем я скінула з сябе празрыстую сетку думак і паднялася на ногі, узяла свяцільню адной рукой, далоньку дзяўчынкі з вадкага шкла – другой.

      Мы ішлі моўчкі.

      Кожная слухала свой звон – прадчуванне будучых асколкаў…

      – Сястра!

      Крык прымусіў нас спатыкнуцца на роўным месцы.

      – Сястра! – малады мужчына падбег да нас, імгненна захутаў дзяўчынку ў нешта цёплае і падхапіў на рукі. – Даруй! Даруй мне! Я часам баюся цябе, сястра. Часам саромеюся. Часам ненавіджу. Але я люблю цябе. Даруй!

      – Мой брат! – яна з усіх сіл абнімала яго за шыю. – Я не змагла пайсці ў тое прэч, пра якое ты сказаў, бо не знайшла дарогі. Нават Дзяўчына са свяцільняй не ведае, як туды дабрацца. Я доўга ішла і раптам пачула музыку. Пад яе я танцавала, як анёлы ў тым прыгожым, самым дарагім сярэбраным гадзінніку, што вісіць у тваёй крамцы. Скажы, ты дазволіш мне паглядзець іх бліжэй?

      – І іх! І птушачку з рубінавым сэрцам! І вялікі кандэлябр з завітушкамі! І навагодні шарык, якому некалькі стагоддзяў! Усё, што захочаш!

      Ён працягваў бы свой спіс бясконца, калі б не заўважыў мяне і свяцільню, што


Скачать книгу
Яндекс.Метрика