Вазьмі сваю свяцільню. Группа авторовЧитать онлайн книгу.
гэта супадзенне!» – падумаў ён. Але пра размову з незнаёмкай гаварыць не стаў. Толькі падазрона паглядзеў на жонку і падумаў: «А як бы яна зрабіла на маім месцы – пайшла б у кафэ ці адмовілася?»
Аднойчы Курачкін прыйшоў з працы вельмі заклапочаным.
– Заўтра дзень нараджэння ў нашай бухгалтаркі. Шэф сказаў, што віншаваць будуць усе. І я ў тым ліку. А я ж зусім не прамоўца.
– Нічога страшнага, – супакоіла Маша. – Ты ж мяне віншуеш, вось і бухгалтарцы тое скажы.
– Але ж яна не ты…
– А ты на хвіліну ўяві. Усё і атрымаецца.
Курачкін падзякаваў жонцы за слушную ідэю і, задаволены, сеў за вячэру. Вечарам наступнага дня ён ізноў прыйшоў засмучаным.
– Што здарылася? – запыталася Маша.
– Віншаванне. Ведаеш, спачатку ўсё было цудоўна. Я ўявіў, што бухгалтарка – ты, і пачаў жадаць. А пасля на імгненне запамятаўся і сказаў крыху лішняга: «Ну, як мая Маша рэдка гатуе боршч, так і ты, шаноўная Наталля Сяргееўна, нячаста радуеш мяне разліковым лістом». Цяпер прэміі мне доўга не бачыць.
– Не хвалюйся, – супакоіла жонка. – Прэмію табе ставіць дырэктар. І ён, пэўна, чуў тваё пажаданне. А вось бухгалтарка і іншыя, бадай, успрынялі твае словы як жарт і добра пасмяяліся.
– Канешне. Усе трымаліся за жываты, – панура прамовіў Курачкін.
– Усё будзе добра, – яшчэ раз запэўніла жонка.
І сапраўды, за бягучы месяц Курачкін атрымаў добрую прэмію. «Відаць, Маша мела рацыю», – падумаў ён. І да вячэры набыў шакаладны торт. За гарбатай ён падзяліўся з жонкай сваімі думкамі і радасцю.
Прайшоў час, і Курачкін зноў прыйшоў дадому заклапочаным.
– Заўтра дзень народзінаў у начальніка нашага працоўнага ўчастка. І я зноў у спісе віншавальнікаў.
– Калі не хочаш уявіць мяне, то намалюй у думках маю маму. Ты ж яе таксама вельмі добра віншуеш з усімі святамі.
– Ага, – уздыхнуў мужчына, згадаўшы, як, выціраючы пот з ілба, віншаваў з 8 Сакавіка цешчу.
Вечарам наступнага дня ён зноў прыйшоў устрывожаным.
– А цяпер што не так? – занепакоілася Маша.
– Такіх прыгожых слоў віншавання я, пэўна, не гаварыў ніколі, – стаў расказваць Курачкін. – Але напрыканцы віншавання, разумееш, не стрымаўся, сказаў: «Ведаеш, Мікалай Мікалаевіч, як мая цешча рэдка бывае ў нас у гасцях, так хацелася б, каб і ты менш круціўся на нашых вачах. Толькі працы замінаеш». Усе зайшліся смехам. Нават сам імяніннік.
– Вось бачыш, няма чаго хвалявацца. Нярэдка такія пажаданні падчас віншавання трапляюць у яблычак.
Так і адбылося. Начальніка ўчастка Курачкін стаў бачыць толькі раніцай на планёрцы, а потым спакойна працаваў дзень на аб’екце.
– Ведаеш, заўтра дзень народзінаў нашага шэфа, – у адзін з вечароў сказаў Міхась жонцы. Намеснік паведаміў што без мяне не абысціся. Што ж мне пажадаць самому Івану Іванавічу?
– Тое, што і сабе, – параіла Маша.
«Ну, сябе я хваліць умею», – падумаў Курачкін і, супакоіўшыся, пайшоў адпачываць.
– Напачатку я разгубіўся, – падзяліўся назаўтра з Машай муж. – Але потым нагаварыў Івану Іванавічу вельмі шмат добрых пажаданняў. На што ён адказаў: «Пасля такіх