Вазьмі сваю свяцільню. Группа авторовЧитать онлайн книгу.
са мной была?
– Так.
– Гэта добра, – узрадавалася Маша.
– Ты думала, што недзе яе згубіла?
– Не. Затое ўсе грошы, што былі ў ёй, пакінула ў клубе. Якія цудоўныя там напоі…
– Гэта дрэнна, – па інерцыі прамовіў Курачкін.
– У цябе ж аванс у гэтую пятніцу? – пацікавілася жонка.
– Так.
– Гэта добра, – адказала Маша. – Ведаеш, я наглядзела сабе сукенку…
– Ведаеш, не вельмі. Я думаў…
– А я падумала першай, – адказала Маша.
– Добра. Няхай будзе сукенка, – выдыхнуў Курачкін.
– А як мае туфелькі, у якіх я ўчора прыйшла? – пацікавілася Маша.
– Выдатна. Уяўляеш, не зламаўся ніводны абцас, – падкрэсліў муж.
– Вось бачыш, казала я табе, што гэта вельмі якасныя туфлі. А ты – як заўсёды: «Шмат каштуюць!..»
– Вялікі кошт – непрыемнасць для сямейнага бюджэту, – заўважыў Курачкін.
– Ага, – пагадзілася Маша, а потым дадала: – Твае розныя мужчынскія рэчы таксама нятанна каштуюць.
– Гэта кепска. Каб танна, у мяне іх было б нашмат больш, – пажартаваў Курачкін.
Крыху памаўчалі, атрымліваючы асалоду ад кавы.
– Ты як хацеў правесці выхадныя? – запыталася першай Маша.
– З сябрамі на шашлыках.
– Гэта добра. Я з табой.
– Ідэя не вельмі, – зноў выдыхнуў Курачкін.
– Чаму?
– У нас сабралася толькі мужчынская кампанія.
– Кепска, – выдыхнула Маша. Памаўчаўшы, дадала: – А ведаеш, Наташка, што ў суседнім пад’ездзе, зацяжарыла. Учора яе бачыла, хвалілася.
– Цудоўна, – без эмоцый прамовіў Курачкін.
– А ў нас з табой дзяцей яшчэ няма.
– Кепска, – уздыхнуў Курачкін.
– Ну вось, я падумала, а чаму б нам не завесці хлопчыка ці дзяўчынку?
– Выдатна! – узрадаваўся Курачкін. – Я толькі за!
Ён падхапіўся з крэсла, падбег да Машы, абняў яе і пацалаваў у шчаку.
– Ціха! Ціха! – стала супакойваць мужа жонка. – Зараз трэба ісці на працу.
– Гэта дрэнна, – уздыхнуў Курачкін і зноў сеў на сваё месца.
– Але вечарам мы зможам вярнуцца да гэтай размовы, – падміргнула Маша.
– Выдатна! – прамовіў натхнёна Курачкін.
Абое шчаслівыя, маладзёны пайшлі на працу.
Сямейнае жыццё працягвалася.
І яно, як паказалі вечар і раніца, вельмі рознае, але ўсё ж цікавае.
І абяцае шмат яшчэ сюрпрызаў.
Алена Кісель
Алена Кісель нарадзілася ў 1986 г. у Магілёве. Скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. З 2017 г. – сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Піша раманы ў жанры эпічнага, прыгодніцкага, гумарыстычнага фэнтэзі, а таксама вершы, гумарыстычныя пераказы міфалогіі і біяграфій. Размяшчае творы пераважна ў інтэрнэце. Так, на сайце author.today выкладваліся серыі раманаў «Аид, любимец Судьбы», «Серая Дружина», «Артефакторы». Асобнымі кнігамі выйшлі раман