Эротические рассказы

Вазьмі сваю свяцільню. Группа авторовЧитать онлайн книгу.

Вазьмі сваю свяцільню - Группа авторов


Скачать книгу
садку не звярнулі ўвагі, але нашы дзіцячыя садкі… Так, вядома, магла трымаць у сабе. Гэта шчаслівая выпадковасць, што яна трымае кантакт з іншымі дзецьмі, але ў далейшым такія фантазіі могуць прывесці… Калі ўлічыць стрэс пры пераходзе ў школу…

      Назад дачку ўжо не цягнуў. Вёў павольна, ляніва пазіраў пад ногі, потым на вітрыны ў святочных агеньчыках. У галаве скокала настойлівае: «…Пераключаць! Вось бачыце, мы з ёй размаўлялі пра сабачак…»

      Купіць сабаку. Або лепш узяць кацяня. Чаму раней у галаву не прыйшло? Зрэшты, ці не будзе яна яшчэ і кідацца карміць усіх аблезлых катоў: «Ну а хто там ведае, а можа, раптам так-сама…»

      Яшчэ ён павінен быў ціснуць логікай. І палохаць. «Павольна і з педагагічным тактам» тлумачыць, што калі будзеш вось так даверліва ўсім грошыкі соваць, то які-небудзь такі пракураны і небелакрылы цябе падмане або ўкрадзе, таму што «была такая гісторыя: дзяўчынка таксама хадзіла, зусім дурная была, давала ўсім грошы, а адзін бандыт падумаў, што яна багатая…»

      І яшчэ трыццаць тысяч усялякага рознага павінен, таму што гэта ненармальна, калі дзіця не просіць сабе шакаладку. А калі просіць – дык не шакаладку і не сабе.

      На званіцы храма на скрыжаванні адбывалася звычайная вечаровая гойданка – раздражняльны перазвон, занадта вясёлы для гідкага, золкага, з выгляду зусім не снежаньскага вечара. Гэты, у паліто і чорнай шапачцы, так і сядзеў на верхняй прыступцы падземнага перахода, прыкрываючы твар рукамі ў падраных пальчатках. Спаў, напэўна. У скрынцы вунь папяровая насоўка – забяспечыла нейкая жартаўлівая душа.

      Доча не прасіла грошай. Як выйшла з патухлымі вачыма, так і ішла побач – прыціхлая і нейкая насцярожаная. Толькі вінавата скасавурылася на жабрака, калі падышлі.

      «Жонка прыб’е, на дваіх з цешчай, – млява падумаў Андрэй. – А, добра. Не магу ж я яе такую да іх прывесці».

      – Хочаш грошык? – прапанаваў, працягваючы манетку.

      Доча шмыгнула носам, паматала галавой.

      – Цётка сказала… калі даеш, а яны потым на гарэлку марнуюць… то гэта толькі горш тады. Атрымліваецца не дабро. Зло атрымліваецца.

      Пра сабачак яны размаўлялі, як жа… Вільготнае паветра горка захрумсцела на зубах.

      – Ну, хочаш… Вось, бабуля печыва з сабой дала, ты есці не стала. Хочаш – дай печыва, яго на гарэлку не ўжывеш.

      Печыва было «7 каласкоў», але чамусьці з васількамі на абгортцы. «У дзіцяці павінна быць энергетычнае падсілкоўванне!» – з разумным выглядам вяшчала цешча. Дзіця, праўда, падсілкоўвання не захацела, затое цяпер прасвятлела з твару і пацягнулася да пачка.

      – Толькі не ведаю, навошта печыва анёлу, – амаль весела дадаў Андрэй. – А маме не скажам? Ну?

      – А я ведаю, – прыўзнялася на дыбачкі, заміргала вачыма, – а калі ў іх яго не робяць… Ці калі ты стаміўся такі, сядзіш, ну… і раптам – энергетычнае падсілкоўванне! Я занясу?

      – Давай, нясі, – велікадушна дазволіў і застаўся паглядаць збоку – каб паспець, калі што. Раптам буйны.

      Ды не, ціхі папаўся. Прамармытаў нешта ў адказ на Лічына «Ты стаміўся? Так, дзядзька?». Печыва


Скачать книгу
Яндекс.Метрика