Эротические рассказы

Вазьмі сваю свяцільню. Группа авторовЧитать онлайн книгу.

Вазьмі сваю свяцільню - Группа авторов


Скачать книгу
Да таго ж яны былі маладыя. А ім шмат трэба. Калі фінансы спявалі рамансы, даводзілася трываць, цярпець, чакаць: дні, гадзіны, нарэшце, хвіліны. А ў працоўны час па сацыяльных сетках ішлі пасланні SOS.

      – Каханенькі, пакладзі крыху грошай на тэлефон. Зусім на балансе пуста, – пісала мужу Маша.

      – Заробак абяцалі пералічыць на картку пасля абеду, – адказваў муж.

      – Але я нават не магу патэлефанаваць па справе, – ішло чарговае пасланне жонкі.

      – А як жа дзясятка? – адказваў Курачкін.

      – На інтэрнэт тэрмінова патрэбны былі грошы…

      – Узгадаў. У шафе на чорны дзень ёсць заначка.

      – Ведаеш, чорны дзень настаў яшчэ ўчора. Прабач, што не папярэдзіла.

      – Я так і ведаў, – уздыхнуў Курачкін. – Таму зрабіў яшчэ адну заначку: пад тэлевізарам з правага боку. Трэба яго прыпадняць…

      – Я ведаю, – перарвала яго Маша. – Разумееш, на самай справе першы чорны дзень настаў два дні таму. Памятаеш, я хадзіла ў цырульню?

      – Так, – адказаў Курачкін.

      – Ну вось.

      – Калі табе патрэбныя грошы, то вазьмі іх у кішэні маёй зімовай курткі, – напісаў Курачкін.

      – А іх няма там ужо тыдзень як.

      – Як?! – здзівіўся Курачкін.

      – Я набыла новую люстру. А перад гэтым здавала ў хімчыстку тваю зімовую куртку. Падрыхтавала яе да новага сезона.

      – Добра. Але яшчэ тыдзень таму ў нас было грошай, каб пражыць тры тыдні. А іх чамусьці хапіла толькі на тыдзень.

      – Разумееш, каханенькі, каб зняць стому пасля працы, я хадзіла ў салон прыгажосці, а потым у модны буцік.

      – Калі меркаваць, колькі ты там пакінула грошай, у цябе быў сапраўдны стрэс. А цяпер ён у мяне. На гэтыя выхадныя я дакладна еду на рыбалку.

      – Згода.

      – А пасля рыбалкі – у лазню, – працягваў пісаць Курачкін.

      – Добра.

      – А пасля лазні – у бар. Стрэс трэба зняць як мае быць.

      – Ага.

      – І дадому вярнуся, як прыйдзецца.

      – Добра.

      – О! Мне якраз на картку прыйшлі грошы. Зараз пакладу табе на тэлефон.

      – І мне. Ха-ха, – з’явіўся ў тэлефоне смайлік. – Усё, не патрэбны мне твой рубель. І на выхадных ніякай рыбалкі. Едзем у госці да маёй мамы – тваёй цешчы.

      Курачкін быў задаволены, што на картку прыйшлі грошы. Але ў яго з’явіўся яшчэ адзін клопат – падарунак для цешчы.

Нялёгкія выпрабаванні

      Курачкін узгадаў знаёмства з цешчай, якое адбылося за некалькі месяцаў да вяселля. Кацярына Мікалаеўна жыла за горадам у прыватным доме, вяла гаспадарку. У тую суботу яна прыняла будучага зяця прыязна, але дачцэ, калі засталіся адны, выдала:

      – Твой бацька-нябожчык быў волат. А ён нават вілы ў руках не ўтрымае, не тое што гной з хлеўчука выкінуць.

      – Ды мой Міхась адной левай з гэтым разбярэцца, – адказала Маша і накіравалася ў залу.

      Наш герой нацёр нямала мазалёў, пакуль займаўся справай. Кацярына Мікалаеўна задаволена паглядала на будучага зяця, але дачцэ зноў сказала: «Вось твой бацька-нябожчык і на агародзе шчыраваў


Скачать книгу
Яндекс.Метрика